Аматарскія аб’яднанні і клубы

Аматарскае аб’яднанне (моладзевы клуб) «Спектр»

Моладзевы клуб “Спектр” заснаваны ў 2022 годзе на базе ДУ “Вілейскі Палац культуры”. Удзельнікамі аматарскага аб’яднання з’яўляюцца маладыя людзі да 35 гадоў, у тым ліку маладыя спецыялісты ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў горада.

Удзельнікі аматарскага аб’яднання бяруць удзел у канцэртных праграмах у якасці салістаў і вядучых, гуляюць у Народным тэатры ДУ “Вілейскі Палац культуры”, выступаюць у якасці арганізатараў гульнявых і інтэрактыўных праграм, дыскатэк, акцый і іншых мерапрыемстваў.

Прыём у аматарскае аб’яднанне ажыццяўляецца цэлы год.