Калектывы

Народны хор «Любанія»

Калектыў заснаваны ў 1969 годзе на базе Любанскага СДК. У 2002 годзе за высокае выканальніцкае майстэрства, творчае развіццё нацыянальных культурных традыцый і актыўную канцэртную дзейнасць самаробны калектыў быў узнагароджаны дыпломам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і атрымаў ганаровае званне “народны”.

З 2017 года хор працуе на базе ДУ “Вілейскі Палац культуры”. Кіраўнікі актуальна і сучасна арганізуюць работу калектыву, вядзецца актыўная работа над новай праграмай, пашырэннем рэпертуару і адаптацыяй мастацкіх нумароў. У рэпертуары народнага хору “Любанiя” паспяхова выкарыстоўваюцца творы самых розных жанраў: апрацоўкі народных песень, творы беларускіх кампазітараў.