Калектывы

Народны хор ветэранаў

Народны хор ветэранаў быў створаны ў Вілейскім палацы культуры ў 1985 годзе. У 1990 годзе хору было прысвоена званне “народны”.

Калектыў неаднаразова станавіўся лаўрэатам і дыпламантам рэспубліканскіх і абласных фестываляў і конкурсаў: фестывалю народнай творчасці “Не старэюць душой ветэраны”, Усебеларускага фестывалю народнай творчасці “Беларусь мая песня”. Хор узнагароджаны Ганаровай граматай Беларускай рэспубліканскай рады ветэранаў вайны і працы, ганаровымі граматамі Мінскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, Ганаровай граматай УА “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь”, падзячнымі пісьмамі Вілейскага раённага выканаўчага камітэта.

Народны хор ветэранаў заўсёды жаданы і пастаянны ўдзельнік раённых урачыстасцей, прысвечаных Дню Вялікай Перамогі, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і іншым значным культурным падзеям. Рэпертуар хору пастаянна абнаўляецца – у яго ўваходзяць беларускія, рускія, украінскія песні, песні, напісаныя суайчыннікамі, песні на патрыятычную і ваенную тэматыку.