Калектывы

Народны вакальны гурт «Суквецце»

Народны вакальны гурт “Суквецце” створаны ў 1996 годзе, званне “народны” атрымаў у 2007 годзе. Калектыў валодае вялікім творчым патэнцыялам і непаўторным, індывідуальным стылем выканання.

Прымае ўдзел у розных мерапрыемствах раённага ўзроўню. Гэта значныя культурныя праекты горада: навагоднія ранішнікі і шоу, злёт перадавікоў, канцэрты, прысвечаныя ўшанаванню чалавека працы, Дню беларускай міліцыі, Дню Перамогі, Дню маці, народныя гулянні “Праводзіны зімы”, “Купалле” і іншыя.

Выступленні ўдзельнікаў народнага вакальнага калектыву запомніліся гледачам асаблівым каларытам, энергетыкай, яркім і непаўторным выкананнем беларускіх, украінскіх, казачых, рускіх народных песень. У рэпертуары калектыва ёсць фальклорныя творы ў сучаснай апрацоўцы.