Калектывы

Вакальны гурт «Бабіна лета»

Вакальны гурт “Бабіна лета” была створана на базе ДУ “Вілейскі Палац культуры” ў 1999 годзе. Гэта мабільны, лёгкі на ўздым, пазітыўна настроены вакальны калектыў людзей залатога ўзросту. “Бабінае лета” на працягу многіх гадоў вядзе актыўную гастрольную дзейнасць у Вілейскім раёне па абслугоўванні аддаленых і маланаселеных пасёлкаў у сельскай мясцовасці.

У рэпертуары калектыва рускія, беларускія народныя песні, аўтарскія творы, жартоўныя песні. Канцэртныя праграмы вакальнай групы адрозніваюцца высокім выканальніцкім майстэрствам, разнастайнасцю і запальным настроем. У складзе вакальнай групы сфарміраваны дуэты і трыо, вялікім поспехам карыстаюцца сольныя нумары.

Калектыў прымае актыўны ўдзел у культурным жыцці раёна, удзельнічае ў абласных фестывалях і конкурсах.