Прадзюсарскі цэнтр “Арт-Ап” прапануе новае анімацыйна-забаўляльнае шоу “Вакол свету за 60 хвілін”! Дадзенае шоў пройдзе ў Вілейскім гарадскім Доме культуры 22 кастрычніка, пачатак а 18:00. Шоу з’яўляецца вынікам доўгай і стараннай працы прафесійных цыркавых артыстаў і, ужо даўно ўпадабанага маленькаму беларускаму гледачу, тэатра роставых лялек “Банфарта”
Дзіцячае анімацыйна-забаўляльнае шоу “Вакол свету за 60 хвілін” разлічана на дзяцей усіх узростаў і накіравана на забаўку, развіццё і выхаванне дзіцячага гледача.
Галоўная гераіня шоу праводзіць сваіх маленькіх гасцей па розных нязведаных і загадкавых кутках планеты, дзе іх чакаюць сустрэчы з самымі любімымі героямі казак, мультфільмаў і камп’ютарных гульняў. Нашы юныя гледачы разам з вядучай апынуцца ў Афрыцы і Арктыцы, у Лацінскай Амерыцы і на Мадагаскары, у старажытнай Персіі і Японіі, і, нарэшце, чароўнай выявай вернуцца дадому! На працягу ўсяго шоу ў зале пануе атмасфера весялосці, радасці і невычэрпнага пазітыву.
Працягласць мерапрыемства: 60 хвілін. Кошт білета 18 рублёў. Прыходзьце! Будзе весела!