28 снежня Вілейскі гарадскі Дом культуры ў рамках дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” праводзіць танцавальны вечар для нашых любімых і паважаных жыхароў і гасцей горада “залатога” ўзросту 60+. Навагодні баль-агеньчык “Песні ад усёй душы” пачнецца ў 16:00. Добрая кампанія, вясёлыя танцы пад любімыя песні і шмат пазітыву – гэта тое, што чакае вас у гэты вечар у сценах Вілейскага гарадскога Дома культуры! Кошт квітка – толькі ваша ўсмешка (уваход вольны)! Прыходзьце, чакаем усіх!
