Афішы

Масленіца 2026!

Дарагія сябры! Ужо зусім хутка – 22 лютага адбудзецца любімае ўсімі народнае свята «Масленіца»! Мы запрашаем усіх жыхароў і гасцей горада Вілейкі адсвяткаваць яго разам! У праграме свята – святочнае шэсце, масленічны абрад, спаленне пудзіла Мары і канцэртная праграма з удзелам салістаў і творчых калектываў устаноў культуры і адукацыі.

Праграма свята:

11.50 – старт святочнага шэсця.

12:00 – адкрыццё свята «Масленіца ідзе, вясну за сабой вядзе».

Запальванне вогнішча.

Спаленьне пудзіла Мары і карагоды.

Святочная канцэртная праграма з удзелам салістаў і творчых калектываў устаноў культуры і адукацыі.

Будуць працаваць гандлёвыя рады, гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі, кірмаш рамеснікаў.
Не выпусціце магчымасць весела і ярка праводзіць зіму! Прыходзьце ў Ніжні парк і акуніцеся ў атмасферу народнага свята. Да сустрэчы на ​​Масленіцы!