Афішы

8 жніўня пройдзе «Уха-фэст»!

8 жніўня ў Ніжнім парку г. Вілейкі пройдзе адно з самых чаканых і маштабных святаў нашага горада — рэгіянальны гастранамічны фестываль «Уха-фэст»! Мерапрыемства пачнецца а 16:00 і завершыцца ў гадзіну ночы. Што вас чакае?

  • Яркае шэсце-карнавал Нептунаў і іх світаў.
  • Праца інтэрактыўнага лагера «Вілейская зорка» і дзіцячага лагера «Сардэчна запрашаем, або Староннім уваход забаронены!» (праца лагера з 16:00 да 20:00).
  • Конкурс «Вільяна краса», конкурс падворкаў «Уха-2026».
  • Частаванне гасцей свята МЕГА-Юшкай!
  • Конкурс бардаўскай песні «Вілейская хваля».
  • Мноства лакацый, забаў і гульняў. Фотазоны, выставы, караоке-кафэ, майстар-класы, гандлёвыя рады.
  • Цырк-шапіто «Sirius» (Уваход платны).
  • Канцэртная праграма з удзелам салістаў і творчых калектываў устаноў культуры і адукацыі Вілейскага раёна, а таксама запрошаных артыстаў. Канцэрт Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Духавога аркестра Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама. Канцэрт беларускага артыста Германа Цітова.
  • Святочны феерверк!
  • Дыскатэка!

Прыходзьце! Будзе весела!