Афішы

Запрашаем на святочнае мерапрыемства

Паважаныя сябры! Жыхары і госці нашага горада! Вілейскі гарадскі Дом культуры запрашае вас на святочнае мерапрыемства, якое пройдзе 14 кастрычніка і будзе прысвячацца Дню маці. Пачатак – у фае другога паверха. Фотазоны, інтэрактыўныя і тэматычныя пляцоўкі, модны паказ – пачатак у 15:30! Святочны канцэрт пачнецца ў канцэртнай зале Дома культуры а 16:00. Прыходзьце, мы чакаем кожнага! Уваход – вольны.