Калектывы

Народны ансамбль «Весялінка»

Народны ансамбль “Весялінка” мае сваю багатую гісторыю. Калектыў пачаў развівацца ў 1985 годзе, ствараючы свой самабытны, непаўторны рэпертуар. Творчы шлях калектыву перажываў розныя змены як у складзе, так і ў музычным напрамку.

У “Весялiнцы” 4 музыканты (скрыпач, гітарыст, баяніст, мультыінструменталіст (бас-гітара, басэтля, ударныя)). На сучасным этапе ансамбль знайшоў той музычны матэрыял, які з поспехам увасабляе ў цудоўныя арыгінальныя музычныя творы. Цяпер калектыў працуе ў стылі фольк-мадэрн.

Адной з асноўных мэт ансамбля з’яўляецца прапаганда і захаванне нацыянальнай музычнай спадчыны. Апрацоўка глыбокіх сярэднявечных мелодый і сінтэз з сучаснымі музычнымі напрамкамі дае магчымасць калектыву ажыццяўляць пераемнасць багатых музычных традыцый, перадаваць каларыт народнай музыкі і ствараць непаўторны стыль яе выканання.