Студыя “ШВеПС” – гэта школа вядучых прафесійнай сцэны, якая працуе на базе ДУ “Вілейскі Палац культуры”. Для тых, хто любіць знаходзіцца ў цэнтры ўвагі; хто абвык быць душой кампаніі; хто атрымлівае задавальненне ад зносін; хто амбіцыйны і працавіты; хто жадае быць паспяховым. Удзельнікі Школы вядучых выступаюць на сцэне ВДК у ролі вядучых гарадскіх свят, бяруць удзел у тэатралізацыях і тэатралізаваных шэсцях.
Набор у студыю ажыццяўляецца з 16 гадоў. На занятках студыі ўдзельнікам прывіваецца і развіваецца: добрая памяць; правільная гаворка; артыстычнасць; ўменне імправізаваць і жартаваць; дыкцыя; ураўнаважаны характар; адсутнасць шкодных звычак; пунктуальнасць; акторскае майстэрства.