З 1952 года створаны і дзейнічае Вілейскі народны тэатр пры гарадскім доме культуры. У 1973 годзе тэатр атрымаў ганаровае званне “Народны”.
Тэатр мае багатую творчую спадчыну, традыцыі, якія развіваюцца і падтрымліваюцца на высокім узроўні і зараз. За семдзесят гадоў існавання створана больш за сто пяцьдзесят п’ес і тэатральных пастановак.
У тэатры ставіліся творы беларускіх, расейскіх і замежных аўтараў. Існаванне Народнага тэатра ў маленькім мястэчку – своеасаблівая частка яго культурнага жыцця. Тэатр імкнецца ствараць цікавы рэпертуар, пашырае кола аўтараў, спрабуе сябе ў розных жанрах. Ён па-ранейшаму фармуе духоўны клімат свайго любімага горада і па-свойму ўплывае на час і грамадства.
Артысты народнага тэатра і гледачы – калегі. Яны існуюць сябар для сябра. Акцёры здзіўляюць гледачоў філасофскімі драмамі, гумарыстычнымі вадэвілямі, выдатнымі пераўвасабленнямі, і гледачы з цікавасцю назіраюць. І толькі разам яны могуць стварыць сапраўднае тэатральнае жыццё. З гадамі калектыў не страціў свой творчы патэнцыял і папулярнасць. Акцёры тэатра – вядомыя людзі Вілейскага раёна, якія з задавальненнем прымаюць удзел не толькі ў тэатральным, але і ў культурным жыцці горада і раёна. Жыццё трупы тэатра напоўнена творчасцю і энтузіязмам, цяплом і павагай. Спектаклі і іншыя тэатральныя пастаноўкі праходзяць на сцэне Вілейскага Палаца культуры з вялікім поспехам.
У творчых планах калектыву пашырэнне рэпертуару, пошук і раскрыццё маладых талентаў, пастаноўка твораў беларускай драматургіі і стварэнне маштабных тэатральных праектаў.