Дарагія дзеці і паважаныя дарослыя! Новы год ужо зусім блізка! Трэба сустрэць яго весела, цікава і казачна, каб ён прынёс нам шмат радасці, дабра і шчасця! 26 снежня ў 15:00 мы запрашаем вас на Навагодні паказ “Папялушка. Перазагрузка…” на абноўленай сцэне Вілейскага гарадскога Дома культуры і на гульнявую праграму “Навагодні куфэрак Дзеда Мароза” каля ёлкі ў фае другога паверха. Вас чакаюць цікавасць гульні, песні, танцы, сюрпрызы і, вядома ж, падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі. Цана квітка 25 рублёў. Чакаем вас!