Дом культуры ў Вілейцы быў пабудаваны ў 1980 годзе на вуглу вуліц Вадап’янава і Партызанскай. Да гэтага культурная ўстанова размяшчалася ў розных будынках і называлася па-рознаму – гарадскі клуб, дом сацкультуры, гарадскі тэатр, раённы Дом культуры. З гістарычных дакументаў вядома, што ўжо ў 19 стагоддзі ў павятовай Вілейцы быў клуб.
Дырэктарамі Дома культуры, якія ў свой час нястомна працавалі і ўнеслі значны ўклад у гісторыю культуры Вілейшчыны былі: Бальчэўскі Генадзь Францавіч, Камянкоў Аляксандр Пятровіч, Дударчык Мікалай Міхайлавіч, Якуцін Уладзімір Пракопавіч, Іваненка Мікалай Міхайлавіч, Карабко Людміла Міхайлаўна, Барткевіч Жанна Паўлаўна ,Сляпцоў Васіль Яўгенавіч.
Вілейскі Дом культуры заўжды быў культурным цэнтрам горада і раёна. Святы, канцэрты, фестывалі, спектаклі, вечары адпачынку і дыскатэкі, якія арганізуюцца ВПК для вілейчан, заўсёды адрозніваліся высокім мастацкім узроўнем, мясцовым каларытам і высокай самааддачай культработнікаў. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца мерапрыемствы, якія праводзяцца ВПК – Дзень горада, свята Перамогі, фестываль сямейнай творчасці “Праспяваем разам”, навагоднія шоу-праграмы, конкурсы народных традыцый на Вільяніным хутары, народнае гулянне Купалле, праводзіны Зімы, Ноч музеяў і многія іншыя.
Асноўнымі мэтамі і задачамі работы Дома культуры з’яўляецца мэтанакіраваная работа з рознымі катэгорыямі насельніцтва горада і раёна: дзецьмі, падлеткамі, моладдзю, пажылымі людзьмі, інваідамі, шматдзетнымі сем’ямі; развіццё рэкламнай дзейнасці і творчых сувязей з іншымі ўстановамі і калектывамі, супрацоўніцтва з прадпрыемствамі, арганізацыямі горада і раёна, грамадскімі, прафсаюзнымі, дабрачыннымі, рэлігійнымі арганізацыямі; развіццё гастрольна-канцэртнай дзейнасці. Праца Дома культуры накіравана на аб’яднанне і развіццё творчага патэнцыялу грамадства, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны.
На сённяшні дзень Вілейскі Дом культуры прапануе шырокі спектр паслуг насельніцтву: