Афішы

Вілейка сустракае Новы год!

Дарагія сябры! Новы год толькі набірае свае абароты, і зараз самы час рыхтаваць падарункі родным, блізкім, сябрам і суседзям. А мы рады паведаміць вам, што ў Вілейскага Палаца культуры для вас сёлета падарункаў у два разы больш! У Навагоднюю ноч мы чакаем вас у 1.30 на Цэнтральнай плошчы горада і на пляцоўцы ў мікрараёне “Паўночны” (стаянка аўтатранспарту каля магазіна “Дабраном”). Вас чакае танцавальна-забаўляльная праграма “Вілейка сустракае Новы год!”