Аматарскія аб’яднанні і клубы

Аматарскае аб’яднанне «Black and White»

Аматарскае аб’яднанне “Black & White” для падлеткаў створана на базе ДУ “Вілейскі Палац культуры” ў 2016 годзе.

Аб’яднанне накіравана на развіццё творчых здольнасцей падлеткаў, асваенне навыкаў работы з гукавым, светлавым і мультымедыйным абсталяваннем. Рабяты могуць паспрабаваць сябе ў якасці памагатага рэжысёра, памагатага гукаінжынера, святлаінжынера, касцюмера, рэквізітара, працоўнага сцэны. З’яўляючыся ўдзельнікамі аматарскага аб’яднання, падлеткі асвойваюць навыкі сцэнічных прафесій, апускаюцца ў атмасферу закулісся.

Набор у аматарскае аб’яднанне ажыццяўляецца цэлы год.