Аматарскія аб’яднанні і клубы

Аматарскае аб’яднанне (тэатральная студыя) «На Біс»

Аматарскае аб’яднанне “Тэатральная студыя “На біс” створана ў 2022 годзе для дзяцей і падлеткаў. Удзельнікі аматарскага аб’яднання навучаюцца асновам акцёрскага майстэрства, сцэнічнай гаворкі, сцэнічнага руху, мізансцэніравання. Дзеці прымаюць актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні інтэрактыўных і гульнявых праграм, іншых забаўляльных, пазнавальных і прафілактычных мерапрыемстваў.

Набор у аматарскае аб’яднанне ажыццяўляецца цэлы год.