Мерапрыемствы

ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ

3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Вілейцы шырока і маштабна.

Дзесяткі лакацый разгарнуліся на Цэнтральнай плошчы і ў Гарадскім парку. Пасля ўрачыстага мітынгу святочная калона прайшла па галоўнай вуліцы ў суправаджэнні аркестра. Парад тэхнікі ўразіў гараджан і гасцей сваёй моцай.

На галоўнай сцэне адбылося ўрачыстае мерапрыемства, дзе вілейчан павіншавалі кіраўніцтва раёна і прадстаўнікі расійскай дэлегацыі і азербайджанскай дыяспары.

Увечары адбыўся яркі канцэрт творчых калектываў раёна. Спецыяльным госцем Вілейскага свята быў Аляксандр Саладуха. Пасля выканання гімна ў неба ўзняўся салют, а сцэна і плошча азарыла лазернае шоу. Завяршылася свята дыскатэкай. Фота і відэа прадстаўлены рэдакцыяй газеты “Шлях Перамогi”.