Мерапрыемствы

ГУЛЬНІ НАШАГА ДЗЯЦІНСТВА

22 чэрвеня творчая група Вілейскага гарадскога Дома культуры правяла ў Гарадскім парку гульнявую праграму для дзяцей “Гульні нашага дзяцінства”. Не толькі дзеці, але нават іх бацькі і бабулі з задавальненнем круцілі абручы, гулялі ў дартс, кегельбан, кольцакід, набівалі ракеткай тэнісны мяч. За ўдзел дзеці атрымалі салодкія прызы.