23/10/2026
Прайшоў канцэртВечар, напоўнены музыкай і шчасцем… 22 кастрычніка ў Вілейскім гарадскім Доме культуры прайшоў грандыёзны канцэрт “Гутарка са шчасцем”, прымеркаваны да 100-годдзя Аляксандра Зацэпіна.Гэта быў вечар настальгіі і чыстага задавальнення! Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі ім. М.Я. Фінберга, салісты Наталля Тамела і Дзмітрый Качароўскі, а таксама лепшыя галасы краіны падарылі нам магчымасць зноў пачуць легендарныя песні, знаёмыя кожнаму з...
Падрабязней >
15/10/2026
Прайшло святочнае мерапрыемства14 кастрычніка ў Вілейскім гарадскім Доме культуры прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці.Са сцэны гучалі самыя шчырыя словы падзякі і каханні ў адрас мам. Для гасцей падрыхтавалі яркі канцэрт: песні, танцы і кранальныя нумары. Асобай разыначкай стала дэфіле парасонаў і верхняга адзення – прыгожа, стыльна і атмасферна!Таксама ў гэты дзень ушаноўвалі шматдзетныя сем’і: ім уручылі заслужаныя ўзнагароды за крэпасць сямейных асноў, клопат і дастойнае выхаванне дзяцей.Дзякуй усім, хто зрабіў гэтае свята такім цёплым і...
Падрабязней >
12/10/2026
Прайшоў вечар памяці Міхаіла Казінца.“Народ мой, дзякую табе…”: вечар памяці, які аб’яднаў сэрцы 10 кастрычніка 2026 года ў Вілейскім гарадскім Доме культуры адбылася кранальная вечарына памяці народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Казінца. Атмасфера ў зале была па-асабліваму цёплай і ўрачыстай. На сцэне выступаў Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Крамко. У праграме выступілі любімыя салісты: Наталля Браслаўская, Анастасія Рачыцкая, Аляксандр...
Падрабязней >
12/10/2026
Адбылося ўрачыстае мерапрыемстваУ Вілейскім гарадскім Доме культуры 9 кастрычніка адбылося ўрачыстае мерапрыемства, на якім прызыўнікам афіцыйна ўручылі павесткі.Будучых салдат давалі наказ ваенны камісар Вілейскага раёна Яўген Яскавец і ветэран вайны ў Афганістане Валерый Сакаленка. Ганаровыя госці пажадалі маладым людзям праявіць мужнасць і з годнасцю выканаць свой воінскі абавязак перад Радзімай. Асаблівую ўвагу ў выступленнях удзялілі сувязі пакаленняў, захаванню гістарычнай памяці і павазе да подзвігаў мінулых абаронцаў краіны. Фіналам сустрэчы стала...
Падрабязней >
5/10/2026
Прайшоў вечар адпачынку4 кастрычніка ў Вілейскім гарадскім Доме культуры адбылася выдатная сустрэча – вечар адпачынку “Якія нашы гады”, арганізаваны спецыяльна для людзей “залатога” ўзросту. Гэта падзея стала сапраўдным святам мудрасці, маладосці духу і выдатнага настрою! Вечар прайшоў у выключна радаснай і нязмушанай абстаноўцы. Ён падарыў усім прысутным магчымасць адцягнуцца ад паўсядзённых клопатаў, пагутарыць па душах і зарадзіцца пазітывам. Сыходзілі госці з зіготкімі ўсмешкамі, выносячы з сабой самыя выдатныя ўражанні і агеньчык...
Падрабязней >
2/10/2026
Прайшоў святочны канцэрт1 кастрычніка ў Вілейскім гарадскім Доме культуры адбыўся святочны канцэрт “Жыцця пара залатая”, прымеркаваны да Дня пажылых людзей. Творчы вечар сабраў гледачоў старэйшага пакалення, для якіх гэты дзень стаў выдатнай нагодай адцягнуцца ад паўсядзённых клопатаў. У фае гасцей сустракалі тэматычныя пляцоўкі і яркія фотазоны, дзе кожны ахвочы мог зрабіць здымак на памяць.Галоўным падарункам для прысутных стала насычаная музычная праграма. На сцэне Дома культуры выступілі салісты і творчыя калектывы ўстаноў культуры і адукацыі. У іх...
Падрабязней >
25/9/2026
Адбылася забаўляльная праграма23 верасня ў Вілейскім гарадскім Доме культуры адбылася забаўляльная праграма “Шчанічы патруль: курс на прыгоды”.Юныя жыхары горада сталі ўдзельнікамі захапляльнага інтэрактыўнага дзейства. Разам з камандай адважных шчанюкоў хлопцы акунуліся ў свет прыгод, дзе іх чакалі вясёлыя конкурсы, эстафеты і музычныя гульні.Праграма была накіравана на развіццё каманднага духу, спрыту і творчых здольнасцяў дзяцей. Мерапрыемства прайшло ў цёплай, сяброўскай атмасферы і падарыла шмат станоўчых эмоцый як дзецям, так і іх бацькам.Дзякуем усім...
Падрабязней >
21/9/2026
Прайшоў канцэрт выхаднога дня19 верасня ў скверы Маці прайшоў канцэрт выходнага дня “Музыка ўнутры нас”.Сваёй творчасцю жыхароў і гасцей горада радавала ўзорная эстрадная студыя “Экспромт” Вілейскага гарадскога Дома культуры.У гэты дзень сквер напоўніўся любімымі мелодыямі і яркімі выступленнямі таленавітых артыстаў. Гледачы не толькі атрымлівалі асалоду ад музыкі, але і атрымалі зарад выдатнага настрою і станоўчых эмоцый на ўвесь наступны тыдзень.Дзякуем удзельнікам студыі «Экспромт» за падоранае свята і прафесійнае...
Падрабязней >
18/9/2026
Адбыўся святочны канцэртТы ў адзінстве моцная, Беларусь!17 верасня ў Вілейскім Доме культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню народнага адзінства.З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня Вілейскага РВК А. М. Завацкі. Анатоль Мікалаевіч адзначыў важнасць гэтага свята для нашай краіны і падкрэсліў, што толькі разам мы зможам захаваць мір і стабільнасць на роднай зямлі.Адмысловыя словы прагучалі ў адрас Івана Ўладзіміравіча Літвіновіча. Наш зямляк, двухразовы алімпійскі чэмпіён, быў удастоены высокага звання “Ганаровы грамадзянін...
Падрабязней >