Калектывы

Узорная эстрадная студыя «Экспромт»

Узорная эстрадная студыя “Экспромт” Вілейскага Палаца культуры існуе з 1989 года. Калектыў атрымаў званне “ўзорны” ў 1997 годзе.

АЭС “Экспромт” вядзе насычаную творчую дзейнасць на тэрыторыі ўсёй рэспублікі і за яе межамі.

За час існавання калектыву АЭС “Экспромт” было выканана каля 300 твораў беларускіх, расійскіх і замежных аўтараў самых розных жанраў і стыляў, студыя запісала мноства песень для беларускага тэлебачання. На прафесійным узроўні кіраўнікі працуюць над пастаноўкай голаса, чысціні інтанацый. У гэтым напрамку калектыў дабіўся асабліва высокіх вынікаў.

Аб высокім прафесіяналізме калектыву сведчаць шматлікія дыпломы і ўзнагароды, атрыманыя салістамі і вакальным калектывам на міжнародных, усерасійскіх, рэспубліканскіх, абласных і рэгіянальных конкурсах. Сёння калектыў старанна працуе над павышэннем свайго майстэрства, папаўняе свае рады таленавітымі дзецьмі, праводзіць вялікую выхаваўчую работу.