Мерапрыемствы

КУПАЛЛЕ

У самую кароткую і містычную летнюю ноч з 6 на 7 ліпеня Вілейка святкавала Купалле. Шумнае свята абудзіла марскога цара Нэптуна, і ён схаваў запаветную папараць-кветку. Але Купаліш і Купалінка адшукалі яе і на лодцы даставілі на свята. Купальскае вогнішча, яркі канцэрт творчых калектываў Вілейскага раёна і запальная дыскатэка запомняцца вілейчанам надоўга. Фота і відэа прадстаўлены рэдакцыяй газеты “Шлях Перамогі”.