Мерапрыемствы

ДЗЕНЬ СЯМ’І

15 мая ў ДУ “Вілейскі Палац культуры” адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню сям’і. У фае 1 паверха для дзяцей і іх бацькоў разгарнуліся інтэрактыўныя пляцоўкі, а пасля ўдзельнікаў свята чакала канцэртная праграма “Вялікае цуд – сям’я”. Старшыня Вілейскага раённага Савета дэпутатаў А.А. Чабатар ад душы павіншавала ўсіх са святам і ўручыла працоўным дынастыям Вілейшчыны падарункі ад Вілейскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў. З цёплымі віншаваннямі звярнуліся да вілейчан настаяцель храма Покрыва Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Ігар Дражын і старшыня Вілейскага РАП В.А.Шляпо, якая падвяла вынікі фотаконкурсу «Вілейскі край — для сям’і рай». Творчыя нумары прапанавалі салісты і калектывы ўстаноў адукацыі і культуры Вілейскага раёна. Фота перададзены рэдакцыяй газеты “Шлях Перамогi”.