Мерапрыемствы

СВЯТА ЮБІЛЕЙ Зеніт-БелОМА

19 мая ў ДУ “Вілейскі Палац культуры” з размахам адзначыла свой паўвекавы юбілей галоўнае прадпрыемства горада Вілейка – “Зеніт-БелОМА”. З юбілеем завадчан павіншавалі кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй РВК Завацкім А.М. і старшынёй РСД Чабатар А.А., дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ 7 склікання Супрановіч І.А., кіраўніцтва холдынгу “БелОМА”, прафсаюз. Творчы калектыў Вілейскага Палаца культуры падарыў юбіляру душэўны канцэрт, гасцямі якога сталі вакальны гурт “Чысты голас”, ансамбль казачай песні “Бацька Атаман” і цыганскае шоу “Алюр”. Падарункам у адказ гораду ад завода «Зеніт-БелОМА» стаў канцэрт запрошаных калектываў і салістаў і калектываў ДУ «Вілейскі Палац культуры» на Цэнтральнай плошчы горада. Фота перададзены рэдакцыяй газеты “Шлях Перамогi”.