25 ліпеня ў ДУ “Вілейскі Палац культуры” адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны 170-годдзю пажарнай службы. Супрацоўнікаў Вілейскага РАНС павіншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Я.А.Чабатар, намеснік старшыні Вілейскага РВК Л.М.Сляпцова, начальнік Вілейскага РАНС А.А.Яхімовіч, намеснік начальніка дэпартамента аховы С.М.Мікалаевіч. Прыемна, што лепшыя з лепшых атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Кожны дзень нашы ратавальнікі стаяць на варце нашага спакою, у падзяку гэтым мужным людзям салісты і творчыя калектывы ДУ “Вілейскі Палац культуры” падарылі свае лепшыя песні. Але і самі ратавальнікі з радасцю падзяліліся сваёй творчасцю, бо служба ў радасць, калі спявае душа.