5 верасня вілейчане цёпла і гасцінна прынялі Аляксандра Саладуху з новай канцэртнай праграмай “Мы жывыя” ў ДУ “Вілейскі Палац культуры”. Артыст парадаваў сваіх прыхільнікаў вядомымі хітамі, якія з задавальненнем спяваў усю залу, і новымі песнямі. Фінальным акордам выступлення стала песня “Я люблю вас, беларусы”, у якой Аляксандр Саладуха выказаў сваю любоў да вілейчан і ўсіх, хто жыве на беларускай зямлі. Вілейскі глядач надарыў артыста сваімі гарачымі апладысментамі. Фота перададзены рэдакцыяй газеты “Шлях Перамогi”.