Урачыста і ў той жа час цёпла і душэўна прайшла вечарына-ушанаванне работнікаў ГАЛГУ “Вілейскі вопытны лясгас” “Справа выбрана такая – лес берагчы і ахоўваць!”, прысвечаны прафесійнаму святу. З прывітальным словам да работнікаў звярнуўся старшыня Вілейскага РВК А.М.Завацкі. Лепшыя ў прафесіі атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Творчы калектыў ДУ “Вілейскі Палац культуры” ад душы павіншаваў прысутных і падарыў любімыя песні ў выкананні салістаў і калектываў.