Мерапрыемствы

“Гады, гады, – вы шчасце маё”

1 кастрычніка ў ДУ “Вілейскі Палац культуры” было шматлюдна і весела. Дзень пажылых людзей сабраў усіх, каму ў залатым узросце неабходна весці актыўны лад жыцця, займацца творчасцю, удзельнічаць у конкурсах і проста радавацца жыццю. Канцэртна-танцавальная праграма “Гады, гады, – вы шчасце маё” – гэта самыя любімыя песні ў выкананні салістаў і калектываў Палаца культуры, запальныя танцы, тэатральныя мініяцюры, выбух эмоцый і ўражанняў. Было сказана шмат цёплых слоў у адрас прысутных, уручаны падарункі. Усе з задавальненнем частаваліся прысмакамі, спявалі і танчылі.