Мерапрыемствы

“Дзе хлеб, там і песня”

“Дзе хлеб, там і песня” – пад такой назвай 17 лістапада ў ДУ “Вілейскі Палац культуры” адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Гасцей свята парадавалі выставы ДПМ і дэгустацыі прадукцыі прадпрыемстваў горада. Старшыня Вілейскага РВК А.М.Завацкі ад душы павіншаваў працаўнікоў сяла і перапрацоўчай прамысловасці з прафесійным святам і ўручыў заслужаныя ўзнагароды. Яркім і ўражлівым канцэртам павіншавалі прысутных установы культуры і адукацыі раёна. Госцем свята стаў Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Белы птах”. Фота і відэа прадстаўлены рэдакцыяй газеты “Шлях Перамогі”.