1 снежня на базе ДУ “Вілейскі Палац культуры” адбыўся традыцыйны раённы злёт маладых спецыялістаў. З прывітальным словам да ўдзельнікаў злёту звярнуліся старшыня Вілейскага раённага Савета дэпутатаў Я.А.Чабатар і першы намеснік старшыні Вілейскага РВК С.В.Зубель. Сустрэча прайшла ў цёплай абстаноўцы. Маладыя спецыялісты паглядзелі фільм пра Вілейскі раён. ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей” падрыхтавала для ўдзельнікаў злёт віктарыну з пытаннямі аб Беларусі і аб Вілейшчыне. Кожны ўдзельнік злёту атрымаў памятны сувенір і напісаў сваё пажаданне для Дзеда Мароза. Свой музычны падарунак падрыхтавалі салісты Палаца культуры Казімір Таўстыка і Алена Саўрук.