Мерапрыемствы

Новы год крочыць па планеце

“Новы год крочыць па планеце!” Старт Рэспубліканскай Навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ў г. Вілейка быў азнаменаваны Шэсцем Дзядоў Марозаў і Снягурак. 39 Навагодніх каманд на чале з Дзедам Марозам Вілейскім і яго Снягуркай прайшлі па “залатым кольцы” вакол Цэнтральнай плошчы горада да Галоўнай ёлкі. Старт акцыі даў старшыня Вілейскага РВК А.М.Завацкі, з надыходзячымі святамі дзяцей і дарослых павіншавалі старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці К.У. Капуцкая і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ сёмага склікання І.А. Супрановіч. Цацку-сімвал надыходзячага года Дракошу на галоўную ёлку ўзнялі намеснік старшыні Вілейскага РВК Л.М.Сляпцова і Какауліна Паліна. Творчы калектыў ДУ “Вілейскі Палац культуры” з усімі Дзядамі Марозамі, Снягуркамі і іх світамі правялі для дзяцей гульнявую праграму. Фота перададзены рэдакцыяй газеты “Шлях Перамогi”.