Шматкаляровым, шумным і святочным шэсцем прайшла сёння 17 сакавіка Шырокая Масленіца па горадзе Вілейка. Каля галоўнай сцэны закруціўся вялікі масленічны карагод, залучаючы гараджан у сапраўднае гулянне. Прадстаўленне творчых каманд устаноў культуры, яркая, вясёлая канцэртная праграма з удзелам салістаў устаноў адукацыі і культуры, запальныя танцы роставых мядзведзяў, гульні, конкурсы, пачастункі, салодкія прызы, словам, Масленіца ўдалася. Кульмінацыяй свята стала спаленне чучала Зімы з усімі бедамі, крыўдамі і нягодамі.