Мерапрыемствы

Злёт ветэранаў працы Вілейскага раёна

1 мая ў Вілейскім гарадскім Доме культуры адбыўся Злёт ветэранаў працы Вілейскага раёна. Ветэраны акунуліся ў атмасферу святкавання Першамая на Вілейшчыне ў часы СССР. Былі ўручаны ўзнагароды за працоўныя дасягненні, з прывітальным словам выступіў старшыня Вілейскага РВК А.М.Завацкі. Сапраўдным сюрпрызам для гледачоў стала канцэртная праграма “Першамайская кінавясна”, заснаваная на песнях з любімых кінафільмаў, якія не старэюць. Фота перададзены газетай “Шлях Перамогi”