Мерапрыемствы

SUPERПРОФІ-2024

5 чэрвеня ў Вілейскім гарадскім Доме культуры адбыўся Раённы этап рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў “SuperПРОФІ-2024”. Шэсць удзельніц прадставілі на суд журы відэаролікі аб дасягненнях сваіх прадпрыемстваў і ўстаноў, расказалі, чаму іх прафесія самая лепшая і прадэманстравалі свае творчыя здольнасці ў розных жанрах. Гледачы і групы падтрымкі ўбачылі Вілейку вачыма маладых, даведаліся пра іх планы і ідэі. Фота перададзены рэдакцыяй газеты “Шлях Перамогі”