Мерапрыемствы

ЗОРНЫ ВЫПУСК – 2024

14 чэрвеня ў Вілейцы адбыўся раённы выпускны вечар – 2024. Шматкаляровае яркае шэсце ў суправаджэнні ўзорнага духавога аркестра і ўзорнага ансамбля мажарэтак “Фіеста” прайшло на Цэнтральную плошчу, дзе на галоўнай сцэне старшыня Вілейскага РВК А.М.Завацкі, намеснік старшыні Л.М. Сляпцова і начальнік УАСіТ А.В.Артышэвіч пажадалі выпускнікам і іх бацькам новых дасягненняў і ўручылі ўзнагароды за выдатныя поспехі ў вучобе. Творчыя калектывы ўстаноў адукацыі і культуры падарылі выпускнікам свой яркі выступ. Фота перададзены рэдакцыяй газеты “Шлях Перамогі”.