Мерапрыемствы

ДАЖЫНКІ-2024

14 верасня ў а/г Ілля Вілейскага раёна адбылося раённае свята “Дажынкі – 2024”. Аграрыі Вілейскага раёна атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Кожная гаспадарка прадставіла свой падворак з пачастункамі і творчай прэзентацыяй дасягненняў. Гасцямі свята сталі Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Бяседа” і гурт “Дразды”. Творчыя калектывы і салісты Вілейскага раёна ад душы павіншавалі хлебаробаў са святам. Фота перададзены рэдакцыяй газеты “Шлях Перамогi”.