17 верасня ў Гарадскім парку г. Вілейка адбыўся святочны канцэрт “Час выбраў нас”, прысвечаны Дню народнага адзінства. Ветэраны, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый звярнуліся да вілейчан з віншаваннямі і найлепшымі пажаданнямі ў гонар аднаго з самых галоўных свят. Салісты і творчыя калектывы Вілейскага раёна праслаўлялі ў сваіх песнях родную краіну. У парку працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі грамадскіх арганізацый. Фота перададзены рэдакцыяй газеты “Шлях Перамогi”