21 лютага ў Вілейскім гарадскім Доме культуры прайшла канцэртная праграма “Няхай зоркі абсыпаюцца вам на пагоны”, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
З віншавальнымі словамі звярнуліся да ўсіх мужчын старшыня Вілейскага раённага Савета дэпутатаў Я.А. Чабатар і начальнік групы ваеннага прызыву Вілейскага раённага ваеннага камісарыята А.Ф. Шпігун. Таксама для ўсіх прысутных прагучалі лепшыя музычныя і танцавальныя нумары, у выкананні творчых калектываў горада і раёна.