Сёння, 12.03.2025, у Вілейскім гарадскім Доме культуры адбылося незвычайнае прадстаўленне Мінскага абласнога тэатра лялек “Батлейка”. Пастаноўка пад назвай «Прыгоды ў краіне Электрычнасці» прысвечана бяспечнаму карыстанню электрапрыборамі і створана пры падтрымцы Дзяржэнерганагляду.
На працягу 45 хвілін юныя гледачы разам з героямі выконвалі заданні, адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванкі. Унікальнае спалучэнне забаўляльна-пазнавальнага мерапрыемства зрабіла спектакль не толькі цікавым, але і пазнавальным, пакінуўшы яркія ўражанні ва ўсіх прысутных.