10 чэрвеня ў сценах Вілейскага гарадскога Дома культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню медыцынскага работніка. Павіншаваць усіх медыкаў вілейшчыны прыйшлі намеснік старшыні Вілейскага РВК Л.М.Сляпцова, старшыня раённага Савета дэпутатаў Чабатар А.А., дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сакалоўская С.І. Таксама сюрпрызам прыехаў прадстаўнік Беларускага фонду Міра Місько М. В. і першая жанчына-касманаўт Беларусі Марына Васілеўская.
Госці павіншавалі медыкаў з прафесійным святам. У гэты дзень працаўнікі аховы здароўя Вілейшчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Сапраўдным падарункам для медыкаў стаў канцэрт РЭТРА ВУМЕН ТРЫА «Ружовыя ружы», пад песні якіх было немагчыма ўседзець на месцы. Фота прадстаўлены рэдакцыяй газеты “Шлях Перамогі”.