Мерапрыемствы

Прайшоў святочны канцэрт да Дня маці

14 кастрычніка ў Вілейскім гарадскім Доме культуры прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню маці. Ад усёй душы ўсіх маці віншавалі салісты і творчыя калектывы ўстаноў культуры і адукацыі. Са сцэны гучалі шматлікія музычныя падарункі з вядомымі хітамі для каханых мам. У рамках свята Дня маці прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсаў малюнкаў, вершаў і на лепшы відэаролік пра маці. Узнагароды знайшлі сваіх пераможцаў! А атмасфера ў зале была цёплай і кранальнай. За добрасумленную і плённую працу ў сферы адукацыі, высокія вынікі і значны ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення Вілейскага раёна, а таксама ў гонар Дня маці, пачэснай граматай упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Вілейскага раённага выканаўчага камітэта былі ўзнагароджаны Бабушкіна Таццяна Анатольеў – прыёмныя бацькі і Ягорава Лізавета Андрэеўна – бацька-выхавальнік дзіцячага дома сямейнага тыпу. Віншуем узнагароджаных з заслужаным прызнаннем! Ваша праца і клопат важныя для будучыні нашых дзяцей! Дарагія нашы мамы, будзьце шчаслівыя! Кожны нумар святочнага канцэрта быў прысвечаны вам! Са святам! Фатаграфіі прадстаўлены рэдакцыяй “Шлях Перамогі”