21 кастрычніка ў Вілейскім гарадскім Доме культуры прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню бацькі. Дзень бацькі – гэта лагічнае завяршэнне Тыдня бацькоўскай любві. Хоць свята маладое, у ім гучыць водгалас традыцый: павагі да бацькоўскай сілы і мудрасці. У святочнай канцэртнай праграме “Быць татам – велізарнае шчасце!” прынялі ўдзел артысты ўстаноў культуры і адукацыі. Са сцэны гучалі шматлікія музычныя падарункі для любімых тат. Ваша свята — гэта яшчэ адна выдатная магчымасць падзякаваць вам за вашу адказную і высакародную працу! Будзьце шчаслівыя, нашы дарагія! Кожны нумар святочнага канцэрта быў прысвечаны вам! Фатаграфіі прадстаўлены рэдакцыяй “Шлях Перамогі”.