23 кастрычніка ў Вілейскім гарадскім Доме культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства да Дня аўтамабіліста і дарожніка “Шчаслівых вам дарог!”. Гэта прафесійнае свята, якое адзначаюць усе, хто забяспечвае рух транспарту і бяспеку на дарогах. Словы падзякі за высокі прафесіяналізм і добрасумленнае стаўленне да абавязкаў у адрас прысутных прамовіў намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама па будаўніцтве Аляксандр Катовіч. А артысты Дома культуры падрыхтавалі свае найлепшыя музычныя нумары. Жадаем усім аўтамабілістам і дарожнікам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у працы! Фатаграфіі прадстаўлены рэдакцыяй “Шлях Перамогі”.






