Дарагія вілейчане і госці нашага горада! Запрашаем вас на святочны канцэрт да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі “Свята чырвонага гваздзіка”, які адбудзецца 6-га лістапада ў Вілейскім гарадскім Доме культуры. Пачатак у 15.00. Уваход вольны, 0+. А ў самое свята 7-га лістапада на Цэнтральнай плошчы Вілейкі з 10:00 да 10:30 адбудзецца ўрачысты мітынг. З праграмамі мерапрыемстваў Вы можаце азнаёміцца ніжэй. Прыходзьце! Чакаем усіх!

