24 снежня ў 15:00 Вілейскі гарадскі Дом культуры запрашае на казачнае навагодняе прадстаўленне – «Снежная каралева»! У праграме: захапляльная казка, гульнявая праграма і падарунак ад Дзеда Мароза. Білет каштуе 25 рублёў. Для зручнасці гасцей будзе прадавацца папкорн і салодкая вата. Калектыўныя заяўкі ад арганізацый і прадпрыемстваў прымаюцца загадзя па тэлефоне: 5-43-72. Не прапусціце чараўніцтва навагодняга цуда-паказу!
