Мерапрыемствы

Адбыўся дабрачынны марафон

20 лістапада ў Вілейскім гарадскім Доме культуры адбыўся дабрачынны марафон “ДЗЕЦІ СУПРАЦЬ РАКА”. Юбілей дабра і міласэрнасці праводзіцца ўжо 10-ы раз пры падтрымцы ўсіх неабыякавых. Сімвалічна, што імпрэза адбылася менавіта 20-га лістапада, у Сусветны дзень дзіцяці!
У зале прысутнічалі старшыня Вілейскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Мікалаевіч Завацкі, в.а. старшыні Мінскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Дуброўская Іна Іванаўна. Ганаровыя граматы Чырвонага Крыжа былі ўручаны тым, хто неабыякавы да чужога болю. А сваю творчасць дарылі калектывы і салісты дома культуры і беларуская спявачка Арына Войт. Хэдлайнерам марафону стаў заслужаны калектыў РБ, ансамбль народнай музыкі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь “Бяседа”.