Мерапрыемствы

Дзень работнікаў сацыяльнай абароны

Сёння, 13 студзеня ў Вілейскім гарадскім Доме культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сацыяльнай абароны “Клопат, дабро, міласэрнасць”. У холе перад пачаткам мерапрыемства святочныя інтэрактыўныя пляцоўкі-праца выставы-продажу, майстар-класы, гучала жывая музыка. Павіншаваць работнікаў сацыяльнай сферы і ўзнагародзіць лепшых работнікаў прыйшлі: начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вілейскага РВК М.М. Круцько, намеснік старшыні Вілейскага РВК Л.М. Сляпцова, дырэктар дзяржаўнай установы Вілейскі ТЦСАН А.М. Такмакова. Музычныя віншаванні гледачам падарылі салісты і вакальныя калектывы Вілейскага гарадскога Дома культуры, кожны прысутны атрымаў зарад эмоцый. Відэа прадстаўлены т.к «Вілейка. Навіны».