23 лютага ў Вілейскім гарадскім доме культуры адбыўся святочны канцэрт “Абаронцам Айчыны – славу спяваем”.
З Днём абаронца Айчыны – мужчын павіншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў А.А. Чабатар і ваенны камісар Я.А. Яскавец. Салісты і вакальныя калектывы ўстаноў культуры і адукацыі парадавалі гледачоў яркімі музычнымі нумарамі, якія закранулі сэрцы кожнага прысутнага.
Фота перададзены рэдакцыяй «Шлях перамогі».













