18 сакавіка ў Вілейскім гарадскім Доме культуры прайшла ваенна-патрыятычная акцыя “Гатовы Радзіме служыць”. Перад пачаткам мерапрыемства прайшлі прафарыентацыйныя пляцоўкі ваенных навучальных устаноў. Для прысутных з прафарыентацыйнай лекцыяй выступіў прарэктар па дзяржаўнай авіяцыі-начальнік ваеннага факультэта Хілько Аляксандр Аляксандравіч. А кульмінацыяй стала выступленне навучэнцаў ваенных навучальных устаноў і калектываў устаноў адукацыі і культуры г. Вілейка.
